Граф Прушынскі прапануе разыграць адзінага кандыдата ў латарэі
Арыгінальны спосаб вызначыць адзінага кандыдата прэзідэнта ад апазіцыі прапанаваў граф Аляксандр Прушынскі, паведамляе Радыё Свабода. Эпатажны дзеяч лічыць, што абраць адзінага кандыдата можна шляхам лёсавання з дапамогай латарэі.
У якасці своеасаблівай кампенсацыі пераможца павінен прапанаваць іншым удзельнікам розыгрышу высокія пасады ва ўрадзе. Аляксандр Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Рагозніца Мастоўскага раёну Гродзеншчыны, на тагачаснай польскай тэрыторыі. Тытул графа перайшоў у спадчыну ад бацькі, вядомага польскага дыпламата і пісьменніка Ксаверыя Прушынскага. Праўда, некаторыя аналітыкі ўсё ж ставяць пад сумнеў факт таго, што Аляксандрм Прушынскі насамрэч мае графскі тытул.