Група з 15 мігрантаў прайшла з Беларусі ў Польшчу праз раку
Мяжа Польшчы з Беларуссю, абгароджаная калючым дротам / Straz Graniczna
За 19 сакавіка з Беларусі і Польшчу спрабавалі незаконна пранікнуць 64 замежнікі з Ірака, Егіпта, Емена і Сірыі, піша Памежная служба Польшчы. Затрыманыя чатыры чалавекі, якія дапамагалі мігрантам.
На ўчастку Баброўнікі затрыманая група з 15 чалавек. Яны прайшлі ў Польшчу праз раку Свіслач.
Частка людзей, якія прыбылі ў Беларусь, каб потым трапіць у ЕС, усё яшчэ знаходзяцца ў лагістычным цэнтры "Брузгі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.