Грузінскі бок у аднабаковым парадку спыніў агонь у Паўднёвай Асеціі
Улады Грузіі ў аднабаковым парадку прынялі рашэнне пра спыненне агню ў зоне грузіна-асецінскага канфлікту. Яны адзначаюць, што "гэта апошняя спроба недапушчэння шырокамаштабных ваенных дзеянняў". Напярэдадні падчас абстрэлу загінуў грузінскі вайсковец з міратворчага батальёна.
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі загадаў усім падраздзяленням Узброеных сілаў краіны не адказваць агнём на стральбу з боку Паўднёвай Асеціі.
Нагадаем, у зоне грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту невядомыя ўжо другія суткі абстрэльваюць населеныя пункты з усіх відаў зброі. Тбілісі і Цхінвалі ўскладаюць адказнасць за гэта адзін на аднаго, паведамляе РИА "Новости".