Грузія выказала пратэст за візіт Лукашэнкі ў Абхазію
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Асланам Бжанія / apsnypress.info
Беларускага амбасадара ў Тбілісі Анатоля Ліса выклікалі ў МЗС Грузіі. Прычынай стаў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію, пра які сёння паведамілі СМІ.
Тбілісі вельмі ўстрывожаны візітам кіраўніка Беларусі і яго сустрэчай з прадстаўнікамі акупацыйнга рэжыму, перадае прэс-служба МЗС Грузіі. Тбілісі патрабуе ад Мінска дадатковых тлумачэнняў.
Афіцыйны Мінск не прызнаваў незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, абвешчаных у 2008 годзе пасля прыходу туды расійскіх войскаў. Але не так даўно Лукашэнка паведаміў, што прызнае іх пры неабходнасці.
Ягоны візіт у Абхазію першы. Раней, у чэрвені, тут пабываў яго спецпрадстаўнік Віктар Шэйман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.