Грыбаўскайтэ: Бяспека Астравецкай АЭС — гэта клопат усяго ЕС

Грыбаўскайтэ: Бяспека Астравецкай АЭС — гэта клопат усяго ЕС

Бяспека Астравецкай АЭС — гэта клопат усяго Еўрасаюза, заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ падчас сустрэчы з віцэ-старшынёй Еўрапейскай камісіі па пытаннях Энергетычнага саюзу ЕС Марашам Шэфчовічам. "Мы ўсе памятаем пра чарнобыльскую трагедыю, — цытуе словы Грыбаўскайтэ яе прэс-служба. — Небяспечныя атамныя электрастанцыі, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам, — пагроза для ўсіх жыхароў Еўропы. Таму сумеснымі намаганнямі ЕС і ўсёй міжнароднай супольнасці мы абавязаны патрабаваць, каб Астравецкая АЭС адпавядала самым жорсткім міжнародным стандартам бяспекі, была праведзена празрыстая і незалежная ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, праведзены ацэнкі рызыкі і бяспекі".

У Літвы, адзначыла Даля Грыбаўскайтэ, выклікаюць непакой заявы Беларусі пра тое, што будаўніцтва Астравецкай АЭС будзе самым танным у свеце. Прэзідэнт Літвы лічыць, што ЕС павінен вельмі сур’ёзна ацаніць магчымасці і патэнцыйныя інструменты абмежавання імпарту на рынак Еўрасаюзу электраэнэргіі, вырабленай на Астравецкай атамнай электрастанцыі.

Астравецкая АЭС не павінна ствараць дадатковыя перашкоды ні для вытворчасці электраэнэргіі ўнутры краіны, ні для павышэння эфэктыўнасці энэргаспажывання або сінхранізацыі сетак балтыйскіх краін з сеткамі кантынентальнай Еўропы, адзначыла Грыбаўскайтэ.

Як паведамляла Еўрарадыё, першы энергаблок Беларускай АЭС мусіць быць пабудаваны ў 2018 годзе, другі — у 2020-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі