ГУБАЗіК знайшоў у Мінску падпольную тыпаграфію, дзе друкаваліся БЧБ-сцягі

Падпольная друкарня ў Мінску / Прэс-служба МУС
Падпольная друкарня ў Мінску / Прэс-служба МУС

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС знайшлі ў Мінску падпольную тыпаграфію, дзе друкаваліся БЧБ-сцягі і іншая пратэсная сімволіка. Двое мужчын — 51-гадовы мінчанін і 29-гадовы грамадзянін Расіі — пасля зменаў друкавалі на працоўным абсталяванні сцягі, маскі, расцяжкі, налепкі і г.д.

Падпольная друкарня працавала не адзін месяц. У ёй друкавалася прадукцыя з лога "Краіна для жыцця", муралы з "Дыджэяў пераменаў", "А па надпісах раёнаў і населеных пунктаў на расцяжках і сцягах можна вывучыць геаграфію Беларусі. Усяго канфіскавана больш за сто адзінак такой прадукцыі", — нечакана дае зразумець, які размах набылі пратэсты, прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Сілавікі канфіскавалі кампутарную тэхніку і працоўныя запісы з бухгалтарскімі разлікамі, лякаламі, чарцяжамі і дадзенымі пакупнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі