Хакеіст Андрэй Касціцын можа перайсці ў мінскае "Дынама"

Хакеіст Андрэй Касціцын можа перайсці ў мінскае "Дынама"

Хакейны клуб "Тарпеда" з расійскага Ніжняга Ноўгарада плануе развітвацца з беларускім форвардам Андрэем Касціцыным. Гэтае рашэнне, як пішуць спартовыя сайты, звязанае з нядаўна прынятым расійскім законам пра легіянераў у Кантынентальнай хакейнай лізе. На цяперашні час у складзе "Тарпеда" апынулася шэсць беларускіх гульцоў.

Паведамляецца, што асноўную зацікаўленасць да асобы Касціцына-старэйшага выказвае мінскае "Дынама". Праўда, ёсць у хакеіста і іншыя прапановы ад камандаў КХЛ.

У гэтым сезоне Андрэй Касціцын правёў за ніжагародцаў дзевяць матчаў і зарабіў 2 (0+2) ачкі.

Фота: delaemvmeste.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі