Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу над "Слованам" (відэа)
Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ атрымалі цяжкую валявую перамогу над аўтсайдэрам канферэнцыі "Захад" браціслаўскім "Слованам" — 2:1 (0:1, 0:0, 2:0). Дынамаўцы па-ранейшаму з цяжкасцю закідваюць шайбы. У пераможным матчы з рыжанамі іх было дзве (2:1), як і сёння.
Чэд Раў адкрыў лік на 8-й хвіліне. Гаспадары пляцоўкі змаглі адыграцца толькі на 47-й, калі вызначыўся Яўген Лісавец. А на 53-й хвіліне пераможную кропку эфектна паставіў Тээму Пулкінен! Другая перамога запар у мінчукоў. Яны захавалі за сабой 10-ы радок у канферэнцыі.
У панядзелак, 24 снежня, "Дынама" прымае на "Мінск-Арэне" казанскі "Ак Барс", пачатак у 17:00.
Повтор гола:https://t.co/6GpLDTSK4X
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 20 декабря 2018 г.
Гол Лисовца:https://t.co/9CwWHpLmVZ
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 20 декабря 2018 г.
Гол Пулккинена:https://t.co/N60PNhcqNg
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 20 декабря 2018 г.