Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі маскоўскаму ЦСКА
Хакеісты мінскага "Дынама" 19 лістапада дома прымалі маскоўскі ЦСКА. Гульня скончылася ўпэўненай перамогай гасцей — 6:3.
У першым перыядзе "зубры" прапусцілі дзве шайбы, аднак да перапынку паспелі адну адыграць — дзякуючы Іллю Шынкевічу.
У другім перыядзе армейцы забілі яшчэ адну шайбу, рэалізаваўшы большасць. У трэцім перыядзе госці забілі яшчэ тры шайбы, а мінчукі здолелі закінуць толькі дзве. Вызначыліся Павел Варфаламаееў і Мальтэ Стромваль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.