Хакеісты мінскага "Дынама" прапусцілі сем шайбаў ад "Аўтамабіліста"
У матчы чэмпіянату КХЛ 22 верасня мінскае "Дынама" прайграла ў гасцях у "Аўтамабіліста" з Екацерынбурга. Гульня завяршылася 7:3 (3:1, 2:2, 2:0) на карысць уральскай каманды.
Дарэчы, першую шайбу на трэцяй хвіліне гульні забіў дынамавец Аляксандр Сувораў. Але ў першым жа перыядзе гаспадары пляцоўкі не толькі адыграліся, але і выйшлі наперад, закінуўшы ў браму "зуброў" тры шайбы.
У другім перыядзе каманды "абмяняліся" парай шайбаў. А ў трэцім "зубры" прапусцілі яшчэ дзве.
У гэтым сезоне мінскае "Дынама" зазнала ўжо другую паразу ад "Аўтамабіліста".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.