Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі шосты матч запар (відэа)

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі шосты матч запар (відэа)

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі шосты матч запар у чэмпіянаце КХЛ. На гэты раз у гасцях яны саступілі "Віцязю" — 3:4 (1:2, 0:1, 2:1). У пачатку трэцяга перыяда дынамаўцы здолелі за паўтары хвіліны закінуць дзве шайбы і зраўняць лік. Аднак неўзабаве прапусцілі чацвёртую шайбу ў меншасці. Лік ужо не змяніўся.

У мінчукоў дзве шайбы закінуў Тээму Пулкінен, адну — Яўген Лісавец.

Апошні матч сезону "Дынама" правядзе 22 лютага ў гасцях з "Ёкерытам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі