Хакеісты мінскага "Дынама" разгромна прайгралі "Аўтамабілісту" (відэа)
Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ разгромна прайгралі "Аўтамабілісту" з Екацярынбурга — 0:4 (0:3, 0:1, 0:0). Аўтсайдэр канферэнцыі "Захад" не здолеў арганізаваць барацьбу ў паядынку з лідарам канферэнцыі "Усход". Матч прайшоў у пятніцу на "Чыжоўка-Арэне". Адзначым, што ў складзе мінчукоў дэбютаваў амерыканскі абаронца Джонатан Блум.
Гэта ўжо другое паражэнне ад часу, калі галоўным трэнерам дынамаўцаў стаў Андрэй Сідарэнка. У панядзелак, 19 лістапада, мінскае "Дынама" згуляе ў Хабараўску з мясцовым "Амурам", пачатак у 12:30 паводле беларускага часу.
Первый гол Миловзорова:https://t.co/92folUrdnU
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 16 ноября 2018 г.
Дубль Егора:https://t.co/70GyYvXFwS
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 16 ноября 2018 г.
Шайба Бодрова:https://t.co/jEIcDZ6oJf
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 16 ноября 2018 г.
Гол Секстона:https://t.co/TX2yIX4NCM
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 16 ноября 2018 г.