Хакейная зборная Беларусі выйграла па булітах у Францыі — 2:1
Хакейная зборная Беларусі выйграла па булітах у Францыі — 2:1. Матч Еўравыкліку прайшоў у пятніцу ў Гродне ў Лядовым палацы. Шарль Бертран адкрыў лік на 24-й хвіліне. Беларусы адыграліся толькі ў трэцім перыядзе. Яўген Кавыршын закінуў шайбу на 42-й у большасці, пасля перадачы Шарля Лінгле. Асноўны час і авертайм скончыліся ўнічыю 1:1. Буліты лепш выканалі беларусы, тройчы выратаваў брамнік Віталь Коваль. Рашаючую шайбу закінуў Андрэй Касціцын.
Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Коваль, І. Вусенка — Дзюкаў, А. Касціцын — Кавыршын — Лінгле, Усціненка — Філічкін, Дрозд — А. Стась — А Гаўрус, А. Гарошка — Шынкевіч, Паўловіч — Кулакоў — А. Сцяпанаў, Нагачоў — Знахарэнка, Кальцоў — Волкаў — Кітараў.
У суботу, 9 красавіка, зборныя Беларусі і Францыі згуляюць зноў у Гродне, пачатак у 16.30.