Хаменка "вучням": "Баюся задавіць вас аўтарытэтам"

У праекта "Спеўны Сход" выпускны. Сёння "вучні" музыкі і лідара гурта Vuraj Сяргея Долгушава, якія цягам года вывучалі беларускія традыцыйныя песні і незвычайныя творы (як з "Полацкага сшытку"), узгадваюць тое, што вывучылі і здаюць "іспыт" перад САМІМ Алегам Хаменкам!


У дворыку Гістарычнага музею спачатку хор, які складаюць і маладыя і сталыя, распяваецца. А пазней паўтарае любімую песню Рыгора Барадуліна "Шэра перапёлка", застольную "Раса росу расіла" і "Медуніцу", вядомую па рэпертуары гурта Guda. Атмасфера сходу скарае добразычлівасцю і нейкай пяшчотай: беларусы (у адрозненне ад тых жа палякаў) толькі нядаўна пачалі хадзіць на майстар-класы па народных спевах, таму ім бракуе нейкай натуральнай смеласці паказаць голас і артыстызм. Хаця ўсё наперадзе!


"Спачатку ў мяне была мэта сабраць як мага больш людзей. Каб тысяча-дзве беларусаў спявалі песні. А потым з'явілася іншая мэта — усё ж, каб было не столькі людзей, але каб былі тыя, хто сапраўды будзе хадзіць, вывучаць, ведаць песні і спяваць. То бок, каб песня жыла. І калі я пачуў, што людзі самі ўжо збіраюцца і спяваюць, зразумеў, што мэта дасягнутая", -— кажа Сяргей.


У планах Сержука Доўгушава — зрабіць разам з "вучнямі" творы Міхала Клеафаса Агінскага і джазавыя стандарты, і каб можна было гэтыя творы выканаць ля ратушы — як на "Джазавых суботах".


Другая частка выпускнога — сустрэча "вучняў" з лідарам "Палацу" Алегам Хаменкам. Разам з музыкам хор спявае "палацаўскую" "Канюшню", "Ой Божа", "Чужыя Дзеўкі", "Волы". Алег прасякнуты радасцю ад стасункаў са спяваючай публікай але, кажа, што баіцца "забіць яе аўтарытэтам". У выніку хор пад гітару Хаменкі спявае "Канюшню", а Алег падпісваецца пад вядучага "сходаў" на наступны год. Усе задаволеныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі