Хэт-трык Элісана прынёс мінскаму “Дынама” перамогу над “Авангардам” (відэа)

Хэт-трык Элісана прынёс мінскаму “Дынама” перамогу над “Авангардам” (відэа)

Мінскае хакейнае “Дынама” ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ перамагло омскі “Авангард”. Гульня адбылася 3 кастрычніка на “Мінск-Арэне”. “Авангард” справядліва лічыўся фаварытам: сёлета ён здолеў выбіцца ў лідары турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі КХЛ, а “Дынама” займала толькі сярэднія пазіцыі ў Заходняй канферэнцыі.

Пачатак матчу выглядаў як даволі прадказальны: у першым перыядзе гаспадары прапусцілі дзве шайбы і не змаглі адыграць іх, другі перыяд прайшоў без шайбаў. Відаць з гэтай прычыны ў апошняй траціне сустрэчы госці расслабіліся і літаральна праз дзве хвіліны пасля пачатку перыяду Мэт Элісан змог адыграць адну шайбу, а яшчэ праз дзве хвіліны зраўняў лік. Госці ўзмацнілі ціск, але галкіпер “зуброў” надзейна ахоўваў браму.

На 52-й хвіліне Аляксей Калюжны вывеў “Дынама” наперад. “Авангард” разгубіўся і пачаў рабіць памылкі. За хвіліну да фінальнай сірэны Элісан аформіў хэт-трык і прынёс мінчанам заслужаную перамогу — 4:2.

Фота: Твітар

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі