ХК "Гомель" скараціў адставанне ад "Шахцёра"

ХК "Гомель" скараціў адставанне ад "Шахцёра"

ХК "Гомель" выйграў у салігорскага "Шахцёра" з лікам 2:0. Шайбы закінулі Волчак (27-я хвіліна) і Мусіенка (52-я). Такім чынам, гомельская каманда скараціла адставанне ад сапернікаў, лік у паўфінальнай серыі экстралігі — 1:2.

У іншай серыі мінскае "Юнацтва" выйграе ў гродзенскага "Нёмана" з лікам 3:1. Матчы плэй-оф працягваюцца да чатырох перамог.

16 сакавіка "Гомель" зноў будзе прымаць "Шахцёр". 17 сакавіка "Юнацтва" згуляе ў Мінску на "Чыжоўка-Арэне" з "Нёманам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі