Хто такі сапраўдны беларускі бацька? Ён чытае з дзецьмі і нават спявае калыханку

Ва ўсім свеце ў трэцюю нядзелю чэрвеня святкуюць дзень бацькі.
Ва ўсім свеце ў трэцюю нядзелю чэрвеня святкуюць дзень бацькі.

Белстат вырашыў высветліць, ці можна беларусаў назваць добрымі бацькамі, і правёў даследванне. Апынулася, што мужчыны прымаюць у выхаванні дзяцей ад двух да чатырох гадоў актыўны ўдзел. І нават спяваюць калыханкі!

Больш за палову беларусаў, якія ўжо сталі бацькамі, гулялі са сваімі дзецьмі дома ці на вуліцы. А больш за траціну ўдзельнікаў даследавання малявалі з дзецьмі ці вучылі іх лічыць. Прыкладна столькі ж чыталі разам з дзіцём ці разглядалі кнігі з малюнкамі.

Яшчэ прыкладна траціна апытаных расказвалі дзецям казкі. А каля 17% бацькаў нават спявалі калыханкі. А кожны трэці тата займаецца чатырма і болей з пералічаных відаў дзейнасці.

Дарэчы, жанчыны таксама паўдзельнічалі ў апытанні. І расказалі, хто насамрэч прымае рашэнні пра выхаванне і адукацыю дзяцей у беларускіх сем'ях. Апынулася, што тут, на думку 89% апытаных, пануе гармонія. Рашэнні прымаюцца супольна. І толькі 0,2% апытаных жанчын сказалі, што сям'я арыентуецца на парады чужых людзей.

Міжнародны дзень бацькі штогод адзначаецца ў трэцюю нядзелю чэрвеня — то бок, сёння. І вы яшчэ паспяваеце павіншаваць сваіх блізкіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі