Інтэрнэт-прэмію "Падзея года" атрымаў "Кінавідэапракат"
У Мінску ў чацвер уручылі прэміі байнэта. Традыцыйна гэта адбылося на канферэнцыі "Дзелавы інтэрнэт".
За "фенаменальны рост продажаў квіткоў на кіно праз інтэрнэт" унітарнае прадпрыемства "Кінавідэапракат" атрымала прэмію "Падзея года".
"Яны былі вартыя гэтай узнагароды яшчэ 7 гадоў таму. Яны вярнулі цэлае пакаленне ў кінатэатры. У 2014 годзе 20% прадаецца праз інтэрнэт, а ў асобных кінатэатрах да 30%", — сказаў Мікалай Нікалайчук з партала tut.by.
Лепшым стартапам года прызналі бізнэс-клуб Imaguru. А лепшай рэкламнай кампаніяй года прызналі "Зрабі свет ярчэй" агенства Getbob Digital Agency для velcom i nokia.
Фота — Fotolia