ІП у Беларусі прыпыняюць працу — чакаюць дакладнага тлумачэння па цэнах

Прадпрымальнікі закрылі гандлёвыя павільёны ў Баранавічах / nashkraj.by
Прадпрымальнікі закрылі гандлёвыя павільёны ў Баранавічах / nashkraj.by

ІП у Беларусі прыпыняюць працу, іх гандлёвыя павільёны не адкрыліся. Прыходзяць звесткі з розных гарадоў — з Ліды, Магілёва, Наваполацка, Гомеля, Брэста, Гродна, Смаргоні, Віцебска, Дзяржынска, Маладзечна, Мінска, Пінска, Кобрына, з Баранавічаў. Як піша газета "Наш край", яны чакаюць дакладнага тлумачэння, як далей выкарыстоўваць механізм цэнаўтварэння. Да таго часу аднаўляць працу не хочуць. Гэтую акцыю ўжо пачынаюць называць страйкам.

Як вядома, урад увёў у нашай краіне рэгуляванне коштаў як на айчынныя, так і на імпартныя тавары. У чацвер стала вядома, што ў гэтую пастанову ўнесеныя праўкі. Розныя службы праводзяць у гандлёвых аб'ектах праверкі коштаў.

ІП у Беларусі прыпыняюць працу — чакаюць дакладнага тлумачэння па цэнах
nashkraj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі