Іпэшнікам дазволяць наймаць аднаго чалавека апроч сваякоў

У барацьбе індывідуальных прадпрымальнікаў за права наймаць на працу не толькі чальцоў сям’і вызначыўся некаторы прагрэс. У Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў паступіў ліст за подпісам намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Голухава. У лісце паведамляецца пра падрыхтоўку праекта ўказу, які ўнясе змены ва ўказ №285 “Аб некаторых захадах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці” ад 18 чэрвеня 2005 года.

Праект указа прадугледжвае магчымасць для ІП далучаць да працы радзіну (блізкія сваякі іншага сужэнца, у тым ліку памерлага), а таксама адну фізічную асобу, якая абсалютна чужая прадпрымальніку.

Як гаворыцца ў паведамленні БЕЛТА, “рашэнне аб забароне найму ІП наёмных работнікаў, якія не з’яўляюцца сваякамі, было прынята ў 2007 годзе на фоне пэўнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Але за гады, якія мінулі з дня прыняцця гэтага рашэння, сітуацыя значна трансфармавалася”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі