Ірына Касцевіч — пра зніжэнне заробкаў бюджэтнікаў у студзені
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ пракаментавала сітуацыю са зніжэннем заробкаў бюджэтнікаў у студзені 2020 года. Як вядома, сёлета змянілася сістэма аплаты работнікаў бюджэтнай сферы. Касцевіч кажа, што стаяла мэта яе ўдасканаліць. Аднак пры разліках заробкаў былі выпадкі памылак, спрацаваў "чалавечы фактар". "Студзень — спецыфічны месяц", — падкрэслівае яна. Але сітуацыя аператыўна выпраўляецца.
"Галоўнае — не дапусціць зніжэння заработнай платы ў роўных умовах, а менавіта пры аднолькавай колькасці дзён, пры аднолькавай нагрузцы", — кажа міністр.
Касцевіч агучыла ацэнкі, паводле якіх заробак у бюджэтнай сферы па выніках 2020 года складзе 930 рублёў г. зн. павялічыцца на 10%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.