Больш за 30 бюджэтнікаў паскардзіліся кантралёрам на заробкі

Больш за 30 бюджэтнікаў паскардзіліся кантралёрам на заробкі

Больш за 30 бюджэтнікаў паскардзіліся кантралёрам на налічаныя ім заробкі. У асноўным у Камітэт дзяржкантролю тэлефанавалі настаўнікі і медыкі. З 1 студзеня 2020-га ў нашай краіне змянілася сістэма налічэння заробкаў бюджэтнікам і ў людзей узнікае шмат пытанняў.

Як паведамляе прэс-служба КДК, на тэлефанаванні адказвалі не толькі яго супрацоўнікі, але і прадстаўнікі Міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя. Сцвярджаецца, што ў большасці выпадкаў бюджэтнікі засталіся задаволеныя. Па чатырох тэлефанаваннях кантралёры паедуць на месца ў Магілёўскую, Гомельскую і Брэсцкія вобласці, каб разабрацца ў кожнай сітуацыі. І калі парушэнні выявяць, заробкі пералічаць.

У КДК па-ранейшаму лічаць, што большасць пытанняў у бюджэтнікаў узнікае з-за "недастатковай растлумачальнай працы". У лютым праводзіліся праверкі, якія выявілі толькі адзінкавыя выпадкі парушэнняў пры налічэнні заробкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі