Каардынацыйная рада: каштоўны скарб грамадства ці пятае кола для дэмсіл — эфір

Вольга Павук / фота з архіва

Вольга Павук / фота з архіва

Жыццё і дзейнасць Каардынацыйнай рады ўсё больш нагадвае нейкі таямнічы працэс: структура нібыта існуе і жывая, але ў чым гэтае жыццё выяўляецца і якую карысць грамадству нясе — таямніца. Прынамсі для тых, хто знаходзіцца па-за межамі тых працэсаў жыццядзейнасці, якія ў глыбінях КР нібыта адбываюцца. Адпаведна, узнікаюць сумневы ў тым, ці варта нейкім чынам да гэтага жыцця далучацца: ці ў якасці дэлегатаў, ці хаця б у якасці выбаршчыкаў. На тых выбарах, якія кіраўніцтва КР так доўга абяцае нам правесці.

Што сёння адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і навошта было за некалькі тыдняў да заканчэння паўнамоцтваў займацца пераабраннем кіраўніцтва КР? Калі нарэшце пачнецца выбарчая кампанія і ці не будзе гэта “перапрызначэннем на новы тэрмін” дзейнага складу КР? Ці пойдуць людзі галасаваць і якая карысць ад структуры беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Вольга Павук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі