Качанава прагаварылася: 30% тэлеперадач павінныя быць па-беларуску
Беларускія ўлады паставілі задачу перавесці 30% тэлекантэнту на беларускую мову. Пра гэта заявіла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава на сустрэчы з калектывам ТАА "Беларуськалій".
Пра заяву чыноўніцы піша газета "Калійшчык Салігорска". Пытанне пра папулярызацыю беларускай мовы на тэлевізіі задала начальніца аддзела інфармацыйна-ідэалагічнай работы Наталля Навіцкая.
Раней пра задачу перавесці 30% кантэнту на беларускую мову нідзе не паведамлялася.
У "Законе аб СМІ" гаворыцца толькі, што не менш за 30% тэлекантэнту мусіць быць айчыннай вытворчасці.