Кацора: Нас нават не спыталі, ці былі мы на Плошчы

Былі канфіскаваныя тры стацыянарных кампутара і два ноўтбукі, а таксама дыскі, флэш-карткі і друкаваная прадукцыя, паведаміў БелаПАН актывіст руху "За свабоду!" Уладзімір Кацора.

Кацора звярнуў увагу на бесцырымоннасць дзеянняў удзельнікаў ператрусу: "Яны не сталі чакаць гаспадыню дома, у якім мы арандуем памяшканне, і выламалі дзверы ў спальню. На пытанне, што менавіта вы шукаеце, спачатку супрацоўнікі КДБ адказалі, што зброя і наркотыкі, але, так як не знайшлі, то "задаволіліся" кампутарамі".

Ператрус праходзіў у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску, аднак "нас нават не спыталі, ці былі мы на Кастрычніцкай плошчы", — адзначыў актывіст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі