"Калі б не НАТО, было б як ва Украіне": літоўцы з памежных з Беларуссю вёсак

Беларуска-літоўская мяжа / Aidas U.
Беларуска-літоўская мяжа / Aidas U.

Літоўскія памежнікі напярэдадні саміту НАТО чакаюць новай хвалі нерэгулярнай міграцыі з Беларусі. У памежслужбе таксама рыхтуюцца да раптоўнага з'яўлення вайсковай тэхнікі на беларуска-літоўскай мяжы.

Але жыхары вёсак паблізу літоўска-беларускай мяжы пачуваюцца ў бяспецы, цытуе мясцовых агенцтва Reuters.

"Як вы думаеце, “Вагнер” ці Беларусь могуць напасці на Літву, якая ў НАТО? У іх няма мужнасці. НАТО ёсць НАТО, і мы пачуваемся ў бяспецы, таму што мы ў НАТО, — кажа 67-гадовы Эдвард, які жыве ў сяле, што ў кіламетры ад Беларусі. — Калі б Літва была адна, я б пачуваўся па-іншаму”.

“Калі б не НАТО, тут ужо магло б быць тое ж самае, што і ва Украіне”, — дадае яго суседка Алена.

Саміт НАТО пройдзе ў Вільнюсе 11-12 ліпеня. Напярэдадні памежны кантроль аднавілі на межах Літвы з Польшчай і з Латвіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі