Каля Трампа зноў стралялі — Байдэн даручыў наладзіць яго бяспеку

Гольф-клуб Дональда Трампа, дзе адбыўся інцыдэнт

Гольф-клуб Дональда Трампа, дзе адбыўся інцыдэнт / AFP/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даручыў наладзіць бяспеку Дональда Трампа. Напярэдадні каля экс-прэзідэнта і кандыдата ад Рэспубліканскай партыі на выбарах зноў гучала стральба. У ФБР заявілі, што гэта быў замах. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ў гольф-клубе Трампа ў Уэст-Палм-Біч у Фларыдзе, дзе ён гуляў у гольф. 

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, Сакрэтная служба ўбачыла ў кустах чалавека з вінтоўкай і стрэліла ў яго. Падазраваны ўцёк, але пазней яго затрымалі. Паведамляецца, што падазраваны пакінуў на месцы злачынства аўтамат тыпу АК-47. CNN, Fox News і The New York Times пішуць, што падазраванага клічуць Раян Уэслі Раут, яму 58 гадоў, ён з Гаваяў. Reuters не змагло незалежна пацвердзіць асобу затрыманага, затое звязалася з сынам Раута. Ён жыве на Гаваях і працуе ў гаспадарчай краме. Мужчына заявіў журналістам, што пакуль не чуў пра новую спробу забойства Трампа. Ён таксама адзначыў, што не верыць у тое, што яго бацька здольны на гэта. 

Сам Трамп пасля інцыдэнту разаслаў сваім прыхільнікам электронны ліст, у якім напісаў: "Мяне нішто не спыніць. Я ніколі не здамся!". Адзначым, што новы замах на Трампа адбыўся ўсяго праз два месяцы пасля таго, як у яго стрэлілі на перадвыбарным мітынгу ў Пенсільваніі. Тады яго паранілі ў вуха. Саперніца Трампа на маючых адбыцца выбарах Камала Харыс асудзіла стральбу. "Гвалту няма месца ў Амерыцы", — напісала яна ў сацыяльных сетках. Харыс змяніла Джо Байдэна ў перадвыбарнай гонцы. І апошнім часам яе рэйтынг вырас. 

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 5 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі