Касцевіч: 1000 рублёў — гэта сярэдні заробак наагул, у галінах будуць адрозненні
Заробак у 1000 рублёў — гэта запланаваны сярэдні паказнік па краіне, але прыбыткі беларусаў могуць істотна адрознівацца ад яго. Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч 2 снежня падчас наўпроставай тэлефоннай лініі, паведамляе БЕЛТА.
“Пытанне правільна ставіць так: заробак трэба зарабіць, у любой галіне — прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль і гэтак далей, — сказала Касцевіч. — І мы павінны разумець, што ў залежнасці ад фінансавага стану прадпрыемства або галіны ў кожнага канкрэтнага чалавека заробак будзе розным. Задача стаіць аб сярэднім заробку па краіне ў 1000 рублёў у снежні. І гэта для пачатку. Але будзе дыферэнцыяцыя ў разрэзе галінаў і абласцей”.
Касцевіч адзначае, што сярэдні заробак у Мінску ў кастрычніку склаў 1151 рубель, але пры гэтым нехта можа мець заробак у 300 рублёў, а нехта — 4 тысячы.