Зніжэнне заробкаў у Беларусі: мінус 10 мяхоў бульбы або 100 літраў бензіну

У Беларусі знізіўся заробак

У Беларусі знізіўся заробак / 1prof.by

За месяц сярэдні заробак у Беларусі знізіўся на 266 рублёў. У студзені 2025 года ён склаў 2427,4 рубля, а ў снежні 2024-га быў 2693,9 рубля.

Еўрарадыё паглядзела, на што сярэднестатыстычны беларус мог бы выдаткаваць свае 266 рублёў, якія яму недаплацілі ў студзені.

Аплаціць камуналку

У лютым беларусы атрымалі пацяжэлыя жыроўкі за студзень. Першы намеснік міністра МАРГ Іван Вежнявец расказаў, што плацёж за стандартную кватэру складзе 180 рублёў.

Атрымліваецца, заробак знізіўся, а камуналка павысілася. За 266 рублёў, якія недаатрымалі беларусы, можна было б аплаціць камуналку амаль за паўтары кватэры.

Купіць паліва

За 266 рублёў вы маглі б купіць роўна 100 літраў АІ-98. Або 113 літраў АІ-92. Ну, ці 109 літраў АІ-95.

Снижение зарплат в Беларуси: минус 10 мешков картошки или 100 литров бензина
За 266 рублёў можна купіць больш за 100 літраў паліва
Снижение зарплат в Беларуси: минус 10 мешков картошки или 100 литров бензина
За гэтыя грошы можна купіць дзясяткі кілаграмаў мяса

За гэтыя грошы таксама можна было б узяць амаль 42 кілаграмы курыцы.

Цукар, соль, алей

Калі б заробак у Беларусі не знізіўся, вам хапіла б, каб закупіцца цэлым цэнтнерам цукру або 350 кілаграмамі солі. Ці 45 літрамі сланечнікавага алею.

Гарбата, кава

Гарачымі напоямі таксама цалкам можна было закупіцца. Напрыклад, за 266 рублёў можна набыць два з паловай кілаграмы растваральнай кавы ці амаль пяць кілаграмаў чорнай гарбаты.

Піва

За 266 рублёў сярэднестатыстычны беларус мог бы купіць 45 літраў піва, а гэта 90 бутэлек па 0,5.

Абед у кавярні ці рэстаране

Схадзіць паабедаць у рэстаран і замовіць 4 стравы, паводле падлікаў Белстата, у Беларусі каштуе 19,89 рубля. Атрымліваецца, на 266 рублёў беларус мог зрабіць гэта 13 разоў.

Кіно, тэатры, музеі

Самы танны білет на "Лебядзінае возера" ў Вялікім тэатры Беларусі каштуе 34 рублі, то-бок за грошы, якія недаплацілі ў студзені, можна было купіць цэлых 7 білетаў. Або адзін самы дарагі — за 255 рублёў.

Білеты ў кіно ў сярэднім можна купіць ад 10 да 14 рублёў. То-бок за 266 рублёў можна было ад 10 да 19 разоў схадзіць паглядзець фільм.

Снижение зарплат в Беларуси: минус 10 мешков картошки или 100 литров бензина
За 266 рублёў можна да 20 разоў схадзіць у кіно

А ў Нацыянальны мастацкі музей вам хапіла б грошай на 9 білетаў.

Што адбываецца з заробкам?

Нагадаем, сярэдні заробак у Беларусі ў студзені 2025-га знізіўся на 266,5 рубля. Гэта вынікае са звестак, апублікаваных Белстатам. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у мінулым месяцы склала 2427,4 рубля. У снежні 2024-га яна была роўная 2693,9 рубля.

У 2024 годзе сярэдняя зарплата ў Беларусі расла з лютага, у канцы лета і ў пачатку восені яна зніжалася, а ў кастрычніку вырасла. У лістападзе зноў знізілася, а ў снежні традыцыйна вырасла.

У Мінску сярэдні заробак склаў 3332 рублі (у сталіцы падзенне яшчэ больш прыкметнае — мінус 460 рублёў), у Мінскай вобласці — 2444. Самы маленькі заробак у Віцебскай вобласці — 1996,7 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.