Каток рэпрэсій не спыняецца: улады абвяшчаюць усё запар "экстрэмізмам"

"Экстрэмізмам" у Беларусі могуць назваць амаль усё / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
"Экстрэмізмам" у Беларусі могуць назваць амаль усё / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Прызнанне чаго б там ні было "экстрэмізмам" — адзін з самых распаўсюджаных метадаў рэпрэсій у Беларусі з 2020 года. Усе гэтыя выпадкі фіксуюць праваабаронцы арганізацыі Human Constanta — яны расказалі пра тэндэнцыі апошняга часу.
 

"Эфектыўны інструмент рэпрэсій"

Каток репрессий не останавливается: власти объявляют всё подряд "экстремизмом"

— Антыэкстрэмісцкае заканадаўства заўсёды прызнавалася дзяржавай, асабліва пасля 2020 года, як эфектыўны інструмент рэпрэсій, — сказала на прэзентацыі чарговага дакладу прававы аналітык Таццяна Зінякова. — Па падборцы той рыторыкі, якой аперуюць дзяржаўныя органы, відаць, што яны ўспрымаюць гэтае заканадаўства як нешта, што дапамагае ставіць на "м'ют" [ад mute — "бязгучны". — Еўрарадыё] некаторыя галасы, якія кажуць нешта некарэктнае [для ўлады]. Самі ўлады гэта называюць навядзеннем парадку ў інфармацыйным полі, свабоду слова яны называюць чымсьці, што трансфармавалася ў экстрэмісцкую дзейнасць. Таму гэта заканадаўства так актыўна стала выкарыстоўвацца апошнім часам.

Зінякова ўдакладніла, што ў беларускім кантэксце "барацьба з экстрэмізмам" — больш, чым адзін "нядобра напісаны закон". Ёсць некалькі нарматыўных прававых актаў. У цэлым жа дзяржава класіфікуе "экстрэмізм" як 18 дзеянняў, якія могуць замахвацца на "незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку".

— Яшчэ адно важнае новаўвядзенне беларускага заканадаўства — гэта тэрмін "экстрэмісцкае фармаванне", які з'явіўся пасля 2020 года. У адрозненне ад "экстрэмісцкай арганізацыі", якая павінна прызнавацца судом, "экстрэмісцкае фармаванне" — гэта тое, што дае прызнаць групу грамадзян "экстрэмістамі" без рашэння суда. Для гэтага дастаткова рашэння МУС ці КДБ, і гэта робіць задачу вельмі простай.

 

Каток репрессий не останавливается: власти объявляют всё подряд "экстремизмом"

Праваабаронца Наста Лойка нагадала, што параўнальна нядаўна ўвялі пакаранне не толькі за арганізацыю і кіраванне экстрэмісцкім фармаваннем, але і за ўдзел у ім. У якасці прыкладаў яна прывяла справу Вольгі Залатар, "Прамень" і філосафа Уладзіміра Мацкевіча.

Акрамя таго, цяпер прыкметна вырасла агульная колькасць "фармаванняў". Так, за апошнія тры месяцы з'явілася дваццаць новых "экстрэмісцкіх фармаванняў", а на канец чэрвеня іх агульная колькасць дасягнула шасцідзесяці дзевяці.

— За год адбылося яшчэ большае ўзмацненне антыэкстрэмісцкага заканадаўства, мы ўсе ведаем пра смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму, гэта было прынята на фоне вайны ва Украіне. Мне здаецца, што гэта звязана ў асноўным з запалохваннем. Хочам звярнуць увагу, што такое магчыма ўжыць да людзей, толькі калі гэты "замах" адбыўся з 29 траўня 2022-га. Калі раней, то змены не могуць распаўсюджвацца, — адзначыла Лойка.

З займальнага, што выявілі праваабаронцы: завядзенне спраў за дзеянні, якія адбыліся на тэрыторыі іншых дзяржаў, мноства спраў за "распальванне варожасці" і папаўненне "экстрэмісцкіх спісаў". На канец чэрвеня ў Беларусі "датычнымі да эстрэмісцкай дзейнасці" лічылі 426 чалавек.

Сярод тэндэнцый апошніх трох месяцаў: затрыманні за "рэйкавыя атакі" і перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай тэхнікі, "паляванне" на блогераў, якія асуджалі вайну ва Украіне. Вырасла колькасць спраў за "распальванне варожасці".

Акрамя таго, упершыню былі ўжытыя артыкулы за "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці". Таксама некалькіх журналістаў (Кацярына Андрэева, Дзяніс Івашын, Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна) судзяць за "здраду дзяржаве".

 

Як засцерагчы сябе?

На пытанне пра тое, як не трапіць пад "экстрэмісцкія рэпрэсіі", Наста Лойка рэкамендуе лепш ведаць, за што могуць пераследаваць, і больш клапаціцца пра сваю бяспеку — у тым ліку інфармацыйную.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі