Аб'яднанне анархістаў "Прамень" прызнанае экстрэмісцкім фарміраваннем
Будынак МУС Беларусі / Sb.by
Група грамадзян, аб'яднаная з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў анархічнай накіраванасці "Прамень", прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем, паведамляе МУС.
Раней МУС прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем ініцыятыву, якая аб'ядноўвае былых сілавікоў, і мабілізацыйны план "Перамога".
Пералік фарміраванняў, прызнаных экстрэмісцкімі, размешчаны ў адкрытым доступе. Спіс апублікаваны на сайце МУС, ён афіцыйна называецца "Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.