Ініцыятыва "BYPOL" і план "Перамога" прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем

Будынак МУС Беларусі / planetabelarus.by​
Будынак МУС Беларусі / planetabelarus.by​

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем "групы грамадзянаў, аб'яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў "BYPOL"/"мабілізацыйны план "Перамога". Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ГУБАЗ.

Сілавікі нагадваюць, што дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў экстрэмісцкага фарміравання, а таксама яго ўдзельнікаў караюцца пазбаўленнем волі да 7 гадоў.

Пералік фарміраванняў, прызнаных экстрэмісцкімі, размешчаны ў адкрытым доступе. Спіс апублікаваны на сайце МУС, ён афіцыйна называецца "Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі