КДБ правёў вобыск у кватэры праваабаронцы Алены Танкачовай

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі правёў учора вобыск у кватэры праваабаронцы Алены Танкачовай у Мінску.

Танкачова паведаміла БелаПАН, што вобыск праводзіўся на падставе ордэра ў рамках расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Як паведаміла Танкачова, супрацоўнікі КДБ забралі дакументы, звязаныя з яе праваабарончай дзейнасцю, а таксама сім-карту для мабільнага тэлефона з нямецкім нумарам.

Супрацоўнікі КДБ дапыталі Танкачову, аднак аб змесце допыту праваабаронца паведаміць не можа, паколькі, паводле яе слоў, яна дала падпіску аб неінфармаванні аб матэрыялах следства.