Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі омскаму "Авангарду"

Хакеісты "Дынама-Мінск" / hcdinamo.by
Хакеісты "Дынама-Мінск" / hcdinamo.by

У чэмпіянаце КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў гасцях омскаму "Авангарду".

Гульня скончылася з лікам 4:2 (0:0, 0:1, 4:1) на карысць гаспадароў. Першы гол у другім перыядзе забіў дынамавец Мікіта Зоркін. Але ў апошняй траціне сустрэчы дынамаўцы прапусцілі чатыры шайбы, здолеўшы самі забіць толькі яшчэ адну.

Гэта трэцяя запар параза "зуброў". На сёння каманда мае 63 ачкі і замыкае топ-8 камандаў Заходняй канферэнцыі. Апошні выязны паядынак дынамаўцы правядуць 15 лютага супраць "Барыса" з Астаны.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі