Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ЦСКА, Фрыц закінуў дэбютную шайбу

У дынамаўцаў адзіную шайбу закінуў канадзец Танер Фрыц

У дынамаўцаў адзіную шайбу закінуў канадзец Танер Фрыц / hcdinamo.by

24 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў Маскве ЦСКА — 1:2 (1:0, 0:1, 0:1). Дынамаўцы першыя адкрылі лік, але мінімальную перавагу не ўтрымалі.

Матч быў важны, паколькі мінчукі займаюць у Заходняй канферэнцыі 8-е месца, а на 7-м быў ЦСКА. Адставанне складала 6 ачкоў і была магчымасць яго скараціць.

Канадскі нападаючы Танер Фрыц закінуў дэбютную шайбу.

26 студзеня "Дынама" згуляе ў гасцях з "Лакаматывам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі