Хакеры з КНДР скралі 3 млрд даляраў на ядзерную праграму Кім Чым Ына

Ракеты на парадзе ў КНДР

Ракеты на парадзе ў КНДР / Korea News Service via AP

Паўночнакарэйскія хакеры выкралі з 2017 года крыптавалюты на суму каля 3 мільярдаў долараў. Гэтыя грошы пайшлі на падтрымку ядзернай праграмы КНДР. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Microsoft аб кібербяспецы. Вытрымкі з дакумента прыводзіць Deutsche Welle.

У Microsoft падкрэслілі, што скрадзеныя сродкі пакрылі больш за палову выдаткаў Пхеньяна на распрацоўку ядзернай зброі. Пры гэтым толькі за 2023 год было выкрадзена да мільярда даляраў. Акрамя таго, колькасць груп, якія займаюцца крадзяжом і вымагальніцтвам сродкаў на карысць КНДР, расце. З чаго аналітыкі робяць выснову, што рэжым Кім Чэн Ына пашырае свой удзел у хакерскай дзейнасці.

Акрамя Паўночнай Карэі ў хакерскім асяроддзі актыўныя таксама групоўкі з Расіі, Кітая і Ірана, гаворыцца ў справаздачы Microsoft.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі