Кіпрскія інвестары адмовіліся ад “Парк-клуба “Мінск”

Кіпрская кампанія “Fairytale Holding Ltd”, якая тры гады таму набыла канцэртную пляцоўку і клуб у сталічным Парку Чалюскінцаў, адмовілася ад інвест-праекта.

“Пакуль усе дакументы ў Мінгарвыканкаме, — каментуюць у адміністрацыі Першамайскага раёна. — Там вырашаюць, як будзе эксплуатавацца памяшканне далей ды каму яго перадаць. Але пакуль нічога яшчэ не вядома. Добра, калі гэтае пытанне вырашыцца бліжэй да верасня ці Новага года”.

Нагадаем, на пачатку 2000-х у клубе, праходзілі канцэрты Massa Brutto, серыі імпрэз кампаніі “Выбірай”, канцэрты чэшскіх рок-піянераў "MCH Band", "Uz jsme doma" ды безліч выступаў зорак беларускага рока. У жніўні 2011 клуб і летнюю пляцоўку перадалі кіпрскім інвестарам, якія паабяцалі стварыць сучасны забаўляльны цэнтр. Летам 2012 года на месцы летняй пляцоўкі працавала шумная дыскатэка, якая ўначы замінала спаць жыхарам суседніх дамоў. На гэтым інвестыцыі спыніліся. Цяпер будынак больш нагадвае дэкарацыі для "Сталкера".

Фота: budgawl.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі