Кіраўніцтва Мазырскага НПЗ прызнала, што прадпрыемства стратнае

Дырэктар завода анансаваў павышэнне зарплаты на 10%, а фактычна атрымалася толькі 6,25% / sb.by
Начальніца аддзела арганізацыі працы і заработнай платы Мазырскага НПЗ прызнала ў перадачы на заводскім радыё, што прадпрыемства працуе са стратамі, паведамляе “Флагшток”.
Яна каментавала павышэнне заробкаў работнікам і выпадкова агучыла рэальны стан спраў. Паводле выдання, “дырэктар завода анансаваў павышэнне зарплаты на 10%, але фактычна, згодна з разліковым лістком, яна вырасла толькі на 6,25%”.
У спробе патлумачыць гэтую неадпаведнасць яна не змагла наўпрост адказаць, чаму зарплату паднялі не на 10%, як абяцаў кіраўнік завода.
“Ва ўмовах стратнай працы прадпрыемства і, як следства, адсутнасці магчымасцяў для павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду, улічваючы важнасць падтрымкі годнага ўзроўню дабрабыту работнікаў завода, кіраўніцтвам былі прыняты шэраг мер у гэтым кірунку”, — адказала кіраўніца ААТіЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.