Кіраўнікі Нацбанкаў Беларусі і Польшчы правялі сустрэчу ў Варшаве
![Кіраўнікі Нацбанкаў Беларусі і Польшчы правялі сустрэчу ў Варшаве](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nac_bank_polski.jpg.webp?itok=LWOFLkmz)
Кіраўнік Нацбанка Беларусі Павел Калаур сустрэўся ў Варшаве з прэзідэнтам Нацбанка Польшчы Марэкам Белькам. Сустрэча прайшла 28 красавіка ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі беларускага рэгулятара ў польскі Нацбанк. Тэмай сустрэчы сталі актуальныя пытанні пашырэння ўзаемадзеяння цэнтральных банкаў дзвюх краіны.
Паводле інфармацыі прэс-службы Нацбанка, падчас перамоваў бакі абмяняліся інфармацыяй аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краінаў у І квартале 2016 года, распавялі пра характарыстыкі банкаўскіх сістэм і асаблівасці грашова-крэдытнай палітыкі ў дзвюх дзяржавах.
Сярод асобных накірункаў далейшага супрацоўніцтва абмяркоўвалі магчымасці прыцягнення Беларуссю міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграмах Еўрапейскага саюза.