Кіроўцам таксі і маршрутак давядзецца падвышаць кваліфікацыю

Кіроўца

Кіроўца / pixabay.com

Кіроўцаў таксі і маршрутак абавяжуць кожныя пяць гадоў праходзіць курсы падвышэння кваліфікацыі. Калі кіроўца адмовіцца, яго не ўключаць у Рэестр перавознікаў, і працаваць афіцыйна ён не зможа.

Для кіроўцаў таксі трэба будзе дадатковае прайсці навучанне на курсах па адмысловай адукацыйнай праграме.

Даведку пра праходжанне гэтых курсаў разам са сведчаннем пра падвышэнне кваліфікацыі прымаюць з 1 жніўня ў Транспартнай інспекцыі. Тых, хто прынёс усе дакументы, уключаць у рэестр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі