Таксі ў Беларусі адно з самых танных у свеце

Таксі

Таксі / pixabay

Беларусь апынулася ў спісе краін з самым танным таксі ў свеце, вынікае з дадзеных, апублікаваных Numbeo.

У спісе з 94 страх Беларусь заняла 89 месца. То бок, танней, чым у нас, можна катацца на таксі толькі ў пяці краінах свету (у Індыі, Узбекістане, Іране, Арменіі і на Філіпінах).

Індэкс Numbeo ствараўся, каб дапамагчы людзям ва ўсім свеце арыентавацца ў цэнах (ва ўсім свеце). Дапамагчы Numbeo збіраць дадзеныя можа кожны з вас — кожны карыстач можа падзяліцца сярэднім чэкам на той ці іншы тавар ці прадукт у сябе ў краіне і нават у горадзе. А частку дадзеных Numbeo збірае па аўтарытэтных крыніцах — прыкладам, бярэ іх з вэб-сайтаў гіпермаркетаў, кампаній таксі і гэтак далей.

Раней Numbeo падлічыў, што ў Беларусі яшчэ і адзін з самых танных у свеце капучына. То можна сядаць у таксі і кіравацца наўпрост у кавярню (цяпер якраз ідзе "Гастрафэст" з акцэнтам на каву).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі