У Беларусі адзін з самых танных капучына ў свеце

Кава

Кава / pixabay

Беларусь увайшла ў топ краін з самым танным капучына ў свеце, вынікае з рэйтынгу аналітычнага сэрвісу Numbeo. Паводле звестак сэрвісу, у сярэднім за кубак кавы ў нашай краіне просяць 1,47 долара — гэта значыць, каля 4,8 беларускіх рубля.

У Еўропе таннейшы капучына можна знайсці літаральна ў лічаных месцах — ва Украіне, Косаве, Паўночнай Македоніі і Босніі і Герцагавіне.

А вось даражэйшага капучына на планеце хоць адбаўляй. І самы дарагі наліваюць у Даніі — там за кубак папросяць 5,63 долара. У пяцёрцы краін з самым дарагім капучына таксама Катар, Швейцарыя, Кувейт і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

А ў Еўропе ў цэлым цэны на капучына вельмі нават ніштаватыя. У Італіі і Партугаліі кубак можна выпіць за 1,64 долара і 1,55 долара адпаведна. У Іспаніі ўжо даражэй — 1,9 долара. У Францыі — 3,11 долара.

Гаворка ідзе пра самы звычайны капучына. Калі вы збіраецеся ў крутую французскую кавярню на кубак кавы з вытанчаных гатункаў зерня — не кажыце, што мы вас падманулі!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі