Кітай дае 100 мільёнаў еўра на развіццё беларускай эканомікі
Кітай дае 100 мільёнаў еўра на развіццё беларускай эканомікі, інфармуе прэс-служба пасольства РБ у КНР. Крэдытнае пагадненне падпісалі 24 красавіка ў Пекіне. Сустракаліся беларускі пасол Кірыл Руды і старшыня праўлення Банку развіцця Кітая Чжао Хуан. Згаданыя фінансавыя рэсурсы атрымае "Беларусбанк".
Пагадненне было падпісанае напярэдадні трохдзённага візіту ў КНР Аляксандра Лукашэнкі.
china.mfa.gov.by