Кляшчоў у Беларусі стала ў паўтара разу больш. Але паліваць лясы ДДТ — не выйсце

Будзьце асцярожныя

Будзьце асцярожныя / Еўрарадыё

— Чаго яны так плодзяцца? Можа, дзяржава нарэшце што-небудзь зробіць? рэагуюць беларусы на навіну пра чарговае нашэсце кляшчоў.

Сітуацыя сур'ёзная: паводле паведамлення Міністэрства аховы здароўя, кляшчоў у Беларусі гэтым летам у 1,6 разу больш, чым летась. А значыць, імавернасць падчапіць ад іх інфекцыю таксама высокая.

Няма дакладных звестак, чаму кляшчоў у Беларусі робіцца больш, расказвае Еўрарадыё біёлаг Віталіна Лабанава. Ёсць тэорыя, што гэта звязана са змяненнем клімату. Павышэнне тэмпературы ў выніку глабальнага пацяплення стварае спрыяльнае асяроддзе для размнажэння.

Некаторыя даследчыкі звязваюць сітуацыю з павелічэннем колькасці грызуноў, крывёю якіх сілкуюцца павукападобныя. Але я б не сказала, што іх стала больш.

Клещей в Беларуси стало в полтора раза больше. Но поливать леса ДДТ — не выход
Біёлаг Віталіна Лабанава / Архіў

Ці вядзецца ў Беларусі супрацькляшчовая апрацоўка?

Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, лясы ў Беларусі ад кляшчоў спецыяльна не апрацоўваюцца "занадта вялікія аб'ёмы ляснога фонду".

Да таго ж гэта дорага і доўга, дадае Віталіна Лабанава.

Самі працаўнікі лесу карыстаюцца рэпелентамі і выконваюць правілы асабістай бяспекі: носяць светлую шчыльную вопратку, запраўляюць нагавіцы ў абутак. Калі трымацца іх прыкладу, усё будзе добра, раяць у Мінлясгасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі