У Гомелі рынак апанавалі пчолы

Пчолы на рынку ў Гомелі

Пчолы на рынку ў Гомелі / t.me/gomeltoday

Прудкоўскі рынак на паўночна-ўсходняй ускраіне Гомеля атакавалі пчолы. Велізарны рой кружыўся над гандлёвымі шэрагамі, пішуць "Сильные новости".

"Тут рой пчол. Такое воблака", – распавядае на відэа відавочца.

Адкуль вылецеў гэты рой, пакуль незразумела. Раенне — гэта нармальны для пчол працэс. Яно пачынаецца, калі ў вуллі становіцца занадта шмат маладых пчол — яны адпраўляюцца шукаць новы дом.

Убачыўшы рой, не трэба бегчы ці рабіць рэзкіх рухаў, спакойна адыдзіце ў бок. Калі пчол не раздражняць, яны не будуць праяўляць агрэсіі.

Звычайна рой асядае на дрэве. Пчаляры могуць яго тамака сабраць і аднесці ў новы вулей. У Гомелі ж пчаляр прыйшоў проста на рынак — і шчоткай пачащ збіраць пчол з брыля будынка і іншых паверхняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі