Абноўлена карта распаўсюду кляшчоў у Мінску
Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска абнавіла карту распаўсюду кляшчоў. Сёлета колькасць пацярпелых ад іх укусаў вырасла на 8% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Кожны трэці — дзіця. Санслужба выявіла шэсць небяспечных кропак у сталіцы. Найбольш кляшчоў на прылеглай тэрыторыі да Заслаўскага і Цнянскага вадасховішчаў, Сцяпянскага ляснога масіву.
Фота: http://minsksanepid.by