Колькасць медыя ў Беларусі з 2020 года скарацілася на траціну
Медыя
За чатыры гады колькасць СМІ ў Беларусі скарацілася на траціну.
Увесну 2020-га ў краіне, па дадзеных міністэрства інфармацыі, было зарэгістравана 1586 медыя. А сёння іх засталося толькі 1146, вынікае са словаў дырэктаркі інфармацыйнага агенцтва БелТА Ірына Акуловіч.
Пры тым Акуловіч сітуацыю ў беларускіх медыя называе даволі "прыстойным медыяландшафтам".
Шмат аўтарытэтных беларускіх медыя прызнаныя ў Беларусі "экстрэмісцкімі фармаваннямі", з лета 2022 года такі статус з'явіўся і ў Еўрарадыё. Прытым і прадукцыб замежных медыя беларускі рэжым таксама прызнае "экстрэмісцкай". Так сталася, прыкладам, з беларускай службай выдання Deutsche Welle.
Дарэчы, калі вы стаміліся сачыць за навінамі, падпішыцеся на рассылку Еўрарадыё "Кубачак кавы". Штопятніцу мы будзем дасылаць вам лісты з пераказам галоўных падзеяў тыдню, каб на выходных вы здолелі падтрымаць прыстойны смолток. Але не забывайцеся выдаляць гэтыя экстрэмісцкія лісты з паштовай скрыні, калі знаходзіцеся ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.