Коммерсант: У Палацы Незалежнасці ў Мінску было вельмі холадна

Коммерсант: У Палацы Незалежнасці ў Мінску было вельмі холадна

У Палацы Незалежнасці ў Мінску падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі было вельмі холадна, піша ў сённяшнім нумары расійскае выданне "Коммерсант". Саміт прайшоў у чацвер, у ім удзельнічалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, кіраўнікі ўрадаў, іншых органаў улады дзвюх краін.

Холадна было не толькі ў прэс-цэнтры, але і ў зале, дзе праходзіла пасяджэнне. Спікер Савета федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка нават папрасіла прынесці ёй футра. "Мне холадна, мне проста холадна", — патлумачыла яна пасля журналістам.

"Коммерсант" жартуе, што "у Палац Незалежнасці даўно ніхто не заходзіў... вось і астыў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі