Крамы "Востраў чысціні і густу" не працуюць праз праблемы з абсталяваннем

Дыскаўнтар "Востраў чысціні" / Яндэкс
Дыскаўнтар "Востраў чысціні" / Яндэкс

У Беларусі 2 студзеня зачыненыя некаторыя крамы гандлёвых сетак "ОМА", "Востраў чысціні і густу", а таксама "Мацярык". Прычынай сталі праблемы з касавым абсталяваннем, піша zerkalo.io.

"З самай раніцы няма магчымасці на касе адкрыць змену — праблемы з касавым абсталяваннем, якое пастаўляе і абслугоўвае "Тусон". Фіскальны рэгістратар не ўстанаўлівае бягучы час на касе, супрацоўнікі "Тусона" вырашыць праблему не могуць", — паведаміў ананімна адзін з супрацоўнікаў сеткі "Востраў чысціні і густу".

З такімі праблемамі сутыкнуліся не толькі жыхары сталіцы. У Гомелі, як кажуць мясцовыя жыхары, аналагічная праблема ў крамах сеткі "ОМА". У самой сетцы кажуць, што праблему ўжо часткова выправілі: пакупнікі могуць аплаціць пакупкі карткамі на касах самаабслугоўвання.

У крамах сеткі "Еўраопт" пакупнікі скардзяцца, што не могуць аплаціць пакупкі ні гатоўкай, ні па картках. "Але працуе каса самаабслугоўвання!" — кажуць жыхары Асіповічаў.

Таксама карыстальнікі кажуць пра падобныя праблемы ў крамах "Спортмайстар", на некаторых запраўках сеткі "Газпрамнафта" і "Беларуснафта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі