Крыкуноў пра "Дынама-Мінск": "Хакеем павінны кіраваць хакеісты, не генералы"

Уладзімір Крыкуноў. Фота: ХК "Аўтамабіліст"
Уладзімір Крыкуноў. Фота: ХК "Аўтамабіліст"

Увечары 16 кастрычніка "Дынама-Мінск" пацярпела сёмую запар паразу ў чэмпіянаце КХЛ. На лёдзе "Мінск-Арэны" "зубры" саступілі хакеістам маскоўскага "Дынама" 1:3.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі ў настаўніка мінчан Гордзі Дуайера спыталі, за кошт якіх кампанентаў ён мог бы палепшыць гульню каманды. Выкарыстаўшы паўзу, неабходную на пераклад пытання, у размову умяшаўся трэнер масквічоў Уладзімір Крыкуноў:

"Я вам скажу адзін кампанент. Хакеем павінны кіраваць хакеісты, б*****, не генералы", — сказаў ён, выклікаўшы смех у зале. Верагодна, пад генералам Крыкуноў меў на ўвазе міністра ўнутраных спраў Беларусі, генерал-лейтэнанта Ігара Шуневіча, які ўзначальвае назіральны савет хакейнага "Дынама-Мінск".

Уладзімір Крыкуноў — савецкі хакеіст, савецкі і расійскі хакейны трэнер. Нарадзіўся ў 1950 годзе. У пачатку 2000-х Крыкуноў трэніраваў зборную Беларусі па хакеі. З яго працай звязаны самы гучны поспех нашых хакеістаў — перамога над зборнай Швецыі ў чвэрцьфінале Алімпіяды-2002, якую называюць "Цуд на лёдзе 2".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі